г. Гомель, Республика Беларусь.
Чертовщина
БЫВАЮЦЬ ДЗІВОСЫ
Гомель. (У. Пернікаў). Пра незвычайную гісторыю, што адбылася з 12-гадовым Дзімам Юрчанкам, у Гомелі шмат размоў. Адны сцвярджа-юць, што хлопчыку пада-лось. Другія кажуць: усё можа быць. Што ж здарылася?
Дзіма збіраўся ў школу, як раптам пачуў у сваім пакоі, дзе была адчы-нена фортка, нейкі трэск, а потым і шум вады ў кране. Падаўся туды і ўбачыў шар дыяметрам да сарака сантыметраў, які вісеў у паветры, пераліваўся рознакаляровымі фарбамі і выпраменьваў сіняе святло.
Дзіма асцярожна пачаў падкрадвацца да дзвярэй, каб паклікаць суседзяў (дома быў адзін). У гэты час ад шара адзяліўся маленькі шарык. Ён хутка рос, ператвараючыся ў істоту чорнага колеру, падобную на чалавека, ростам каля метра, з белымі, пяцікапеечнага размеру вачамі, якія свяціліся. Замест рук – тоўстыя жылы, на канцах якіх нешта накшталт пальцаў, а замест ног – тонкія “дроцікі” з кубікамі на канцах.
На галаве – “рожкі” з шарыкамі і вялікія вострыя вушы. Істота вісела над дывановай дарожкай, якая чамусьці ў гэтым месцы ўздулася.
Перапужаны хлопчык ірвануўся да дзвярэй, але ў той жа момант пачуўся моцны трэск, і яго пацягнула назад нейкая невядомая сіла. Намаганнем ён адхіліўся і змог выскачыць з кватэры. Апошняе, што ўбачыў: незнаёмец апусціў “рукі”, якія прасталі свяціцца.
У кватэру ён вярнуўся з двума суседзямі. Там былі адкрыты ўсе форткі, балконныя дзверы, гулялі скразнякі і хвалямі перакотвалася дарожка, быццам пад ёй нехта поўзаў. Яна адразу “ўтаймавалася”, калі дарослы сусед пайшоў па ёй, але за тое затрашчала пад шпалерамі, якія, аднак, не адклеіліся.
Калі вечарам дадому прыйшоў бацька і Дзіма ўсё расказаў яму, той пра-верыў гамафон у кватэры. Усюды быў ён аднолькавы – 16-17 мікрарэнтген у гадзіну, а там, дзе вісеў шар – 25-27, хоць папярэднія замеры паказвалі таксама 16-17.
Магчыма, гэта быў госць з космасу, які шукаў кантакт з чалавекам ці нешта іншае. Разгадкі, вядома, няма.
“Звязда”. – 1990. – 19 снежня (№ 291).