Интернет-архив
аномальных явлений
в Республике Беларусь
Среда
2012-05-16
15:40
Приветствую Вас Призрак | Главная страница | Рейтинг сайта | Архив сообщений | Регистрация | Вход
Архив
 
               Прочее
 

Категории каталога
Наблюдение НЛО [65]
Иные интересные события [10]
Привидения [2]
Контакты 3-го рода [2]
Контакт 2-го рода [1]
Домовой [2]
Духи, привидения [3]
Неклассифицируемые [11]
Телепатия [5]
Полтергейст [3]

Наш опрос
Как Вы попали на сайт?
Всего ответов: 933
 
Сейчас на сайте
Онлайн всего: 2
Призраков: 2
Пользователей: 0
 


Начало » Статьи » Брестская обл. » Неклассифицируемые [ Добавить статью ]

1930, ранее. Брестская обл., Ганцевичский р-н, д. Чудин. Черт дурит странников.

174. ЧОРТ ДУРЫЦЬ ПАДАРОЖНЫХ

Гэта недалёка было, у суседнім сяле, ці што. Я быў на варце ў воласці, дак там расказаў адзін чалавек, што яго стрэчны брат якраз ехаў з дзецюкамі з места, куды яны вазілі збожжа, як іх нячысцік дурыў чуць не ўсю ноч у дарозе. Дак ось як тое было.

-         Ссыпалі, - каа, - мы збожжа ў імбар, пахарчаваліся трохі ў карчме да й паехалі ўлехцы да гасподы. Ужэ цямнела, як мы выехалі з места. Марозік быў невялічкі. Едзем мы, шуткуем, смеімося, а адзін дзяцюк аж запеў песню. Пад’ехалі мы к карчомцы, от дзе-цюкі й кажуць:

-         Не па чом сем карчом, абы грошы, дак усё абайдзём, - да й супыніліся. Зайшлі мы ў карчомку люлькі закурыць да й выпілі па чарцы, па другой, а мо й больш, але ніхто не быў п’яны. От ні ў годным воку!

Паехалі мы далей. Толькі праехалі гаёк, от з пярэдняе фурманкі хтось і крычыць:

-         Дзецюкі, мы не туды паехалі.

Не туды, дак не туды. Павярнулі мы коней і паехалі далей. Толькі троху праехалі, зірнулі мы на грушку пры дарозе, - от здаецца нам, што не туды едзем. Зноў павярнулі мы назад і хутка прыехалі к той самай карчомцы, адкуль выехалі, толькі не з таго боку. Чорт ведае, што гэта такое! Знаёмая карчомка, але абозня не з таго боку, калодзезь не там. Улезлі мы ў карчомку. Той самы ландар з доўгімі пейсамі. Выпілі мы дзеля разону па чарцы, па другой, а можа й больш, закурылі люлькі да й паехалі.

Дарога была харошая, коні трохі памерзлі. Чуць мы селі на сані, дак не трэ й пага-няць, нашы канякі духам пруць, толькі скрыпіць пад палазамі. Толькі мінулі мы каплічку да крыж, што стаіць кала дарогі, дзе пахован якісь старац, зірном мы дакола, аж зноў збіліся з пуці. Згрудзіліся мы да купы і давай гаманіць, куды тут ехаць. Адзін кажа – проста; другі кажа – назад; трэці кажа – трэ павярнуць направа; чацвёрты жупіць, што трэ трымацца налева. Нарэшце закрычалі ўсе разам, дак і сам куцы не разбярэ, куды тут ехаць. Дак от так цалюсеньку ночку мы й ездзілі з аднаго месца да другога. От ужэ падходзіў дзень, а нячысты ўсё нас дурыў да круціў у полі. Нарэшце, мабыць, і яму напрыкрыла з намі валэнтацца, от ён зарагатаў у гайку, бы жарабец, да й знік, бо мы ў той час убачылі сваю вёску. Дак от як нячыстая сіла здзекуецца да дурыць людзей. /С. 149-150.

Сержпутоўскі А. К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. – Мн., 1930. – С. 222-223, № 2150. Зап. у в. Чудзін Слуцкага п. ад Данілы Куляша.

Абозня – заезд у карчме, стайня для коней дарожных; ландар – рандар, арандатар карчмы; дакола – наўкола; куцы – тут: чорт.

 
Материал предоставлен Гайдучиком В.
Категория: Неклассифицируемые | Добавил: anomalistica (2007-12-08)
Просмотров: 1705

Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Поиск по каталогу

Друзья сайта

Статистика

Реклама
борис акунин аудиокниги скачать бесплатно

Аномалистика в Беларуси © 2006-2007 Хостинг от uCoz